Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пырнуць, ; зак. (разм.).

Ударыць чым-н. вострым.

  • П. штыком у грудзі.

пырскаўка, , ж. (разм.).

Тое, чым пырскаюць.

пырскацца, ; незак.

  1. Пакрываць сябе пырскамі чаго-н.

    • П. адэкалонам.
  2. Пырскаць на каго-н., адзін на аднаго ці вакол сябе.

    • П. вадой.

|| зак. папырскацца, .

|| наз. пырсканне, .

пырскаць, ; незак.

  1. чым. Раскідаць кроплі вадкасці, дробныя часцінкі чаго-н.

    • П. слінай ад злосці (злавацца, быць раз’юшаным).
    • Шнур пырскаў іскрамі.
  2. каго-што чым або што на каго-што. Рассейваць дробныя пырскі дзе-н., абліваць дробнымі пырскамі.

    • П. адэкалонам.
  3. Разлятацца пырскамі (кроплямі і пад.); ліцца струменем, з сілай.

    • Фантан пырскае.
    • Гразь пырскае з-пад капытоў.
    • Кроў пырскае з раны.
    • Пырскае злосць (перан.).
  4. Смяяцца (не стрымаўшыся або ў адказ на што-н. смешнае).

    • П. у кулак (хаваючы смех).
  5. перан. Разбягацца імкліва, адразу.

    • П. у розныя бакі.

|| зак. пырснуць, , напырскаць, і папырскаць, .

  • Пырснулі слёзы.
  • Пырснуць ад смеху.
  • Дзеці пырснулі ўрассыпную.

|| наз. пырсканне, .

пырскі, , ж.

  1. Кроплі вадкасці, якія разлятаюцца пры ўдары, усплёску.

  2. чаго. Дробныя часцінкі цвёрдага цела (шкла, лёду і пад.), якія разлятаюцца ад удару.

пырхаць1, ; незак.

Пералятаць з месца на месца.

  • Берасцянкі пырхалі з галінкі на галінку.

|| аднакр. пырхнуць, .

|| наз. пырханне, .

пырхаць2, ; незак.

  1. З шумам выпускаць паветра з ноздраў.

    • Пырхаюць коні.
  2. перан. Смяяцца, утвараючы гукі носам, губамі (разм.).

  3. перан. Злавацца, выказваць незадавальненне чым-н. (разм.).

    • Чаго пырхаеш, чым незадаволен?

|| аднакр. пырхнуць, .

|| наз. пырханне, .

пыса, , ж.

  1. Пярэдняя частка галавы (з губамі і ноздрамі) жывёліны.

  2. Тое, што і твар (у 1 знач.; разм. груб.).

    • Выставіў пысу.

пытальнік, , м.

Знак прыпынку (?), які ставіцца ў канцы пытальнага сказа.

пытальны, .

Які змяшчае ў сабе пытанне (у 1 знач.), выяўляе яго.

  • П. сказ.
  • П. позірк.