Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пчаляр, , м.

Чалавек, які займаецца пчалярствам.

пчалярства, , н.

Развядзенне пчол як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. пчалярскі, .

  • П. інструмент.
  • Пчалярская справа.

пчолалячэнне, , н. (спец.).

Лячэнне ўкусамі пчол (пчаліным ядам).

пчолатэрапія, , ж. (спец.).

Тое, што і пчолалячэнне.

пшаніца, , ж.

Хлебны злак, а таксама зерне яго, якое ідзе на выраб белай мукі.

  • Азімая п.
  • Насенная п.

|| памянш. пшанічка, .

|| прым. пшанічны, .

пшык, , м. (разм.).

Нічога, пустата.

  • Застаўся адзін п.

пыж, , м.

  1. Войлачная Лямцавая ці кардонная затычка, якой забіваюць зарад у зброі, што зараджаецца з дула.

  2. Пракладка ўсярэдзіне патрона, якая аддзяляе зарад ад кулі, шроту.

|| прым. пыжовы, .

пыжык, , м.

Цяля паўночнага аленя ва ўзросце да аднаго месяца, а таксама футра яго.

|| прым. пыжыкавы, .

  • Пыжыкавая шапка.

пыкаць, ; незак. (разм.).

Гаварыць невыразна, неразборліва.

|| наз. пыканне, .

пыл, , м.

  1. Найдрабнейшыя сухія часцінкі, якія лятаюць у паветры або аселі на паверхню чаго-н.

    • Сціраць п. з мэблі.
    • Дарожны п.
    • Аж п. курыць.
    • П. у вочы пускаць (перан. хвалячыся, абманваць; разм.).
  2. Тое, што і пылок (у 2 знач.).

|| памянш. пылок, .

|| павел. пылішча, .

|| прым. пыльны, і пылавы, .

  • Пыльнае паветра.
  • Пылавыя буры (буры, якія ўзнімаюць пыл, пясок, слаі ўрадлівай глебы і пераносяць іх за тысячы кіламетраў).