Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прэтэнцыёзны, ✂ (кніжн.).

  1. З прэтэнзіямі (у 2 знач.).

    • Прэтэнцыёзныя паводзіны.
  2. Які прэтэндуе на арыгінальнасць, вычварны.

    • Прэтэнцыёзна (прысл.) апранацца.

|| наз. прэтэнцыёзнасць, ✂.

прэфект, ✂, м.

  1. У старажытным Рыме: назва розных адміністрацыйных, судовых або ваенных пасад, а таксама асоб, што займаюць адпаведныя пасады.

  2. У Францыі і некаторых іншых краінах: асоба, якая стаіць на чале дэпартамента, акругі.

  3. У некаторых краінах: начальнік гарадской паліцыі.

прэфектура, ✂, ж.

  1. У Рымскай імперыі: адміністрацыйная адзінка.

  2. У Францыі і некаторых іншых краінах: службовы апарат прэфекта (у 2 знач.).

  3. У Францыі і некаторых іншых краінах: канцылярыя прэфекта (у 2 і 3 знач.).

  4. У Японіі, Марока і некаторых іншых краінах: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

|| прым. прэфектурны, ✂.

прэферанс, ✂, м.

Род картачнай гульні.

прэфікс, ✂, м.

У граматыцы: прыстаўка (у 2 знач.).

|| прым. прэфіксальны, ✂.

  • П. спосаб утварэння слоў.

прэць, ✂; незак.

  1. Гнісці, тлець ад сырасці або цеплыні.

    • Мокрае сена прэе.
  2. Станавіцца вільготным, сырым ад цеплыні.

    • Зямля вясной прэе.
  3. Павольна даходзіць да гатоўнасці на жары, на невялікім агні.

    • Бульба прэе.
  4. Пацець, пакрывацца потам (разм.).

    • Прэе ў ватоўцы на такім сонцы.

|| зак. сапрэць, ✂, упрэць, ✂ і увапрэць, ✂.

|| наз. прэнне, ✂.

прэцэдэнт, ✂, м. (кніжн.).

Выпадак, які служыць прыкладам, апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым.

  • Гэты ўчынак не мае прэцэдэнтаў у мінулым.
  • Павучальны п.

прэч, прысл.

Убок, далей ад якога-н. месца, далоў.

  • Пайшоў п. адгэтуль!

◊

  • Рукі прэч! — патрабаванне не ўмешвацца не ў сваю справу.

псавацца, ✂; незак.

Станавіцца непрыгодным, дрэнным.

  • Мяса пачало п.
  • Зрок псуецца.
  • Настрой псуецца.

|| зак. сапсавацца, ✂ і папсавацца, ✂.

|| наз. псаванне, ✂.

псаваць, ✂; незак.

Прыводзіць у непрыгоднасць, рабіць дрэнным.

  • П. машыну.
  • П. сваё здароўе.
  • П. адносіны.
  • П. дзіця дрэнным выхаваннем.

|| зак. сапсаваць, ✂ і папсаваць, ✂.

|| наз. псаванне, ✂.