дзесяціборства,
Спартыўнае спаборніцтва па дзесяці відах лёгкай атлетыкі.
дзесяціборства,
Спартыўнае спаборніцтва па дзесяці відах лёгкай атлетыкі.
дзесяцігоддзе,
Тэрмін у дзесяць год.
чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася дзесяць год таму назад.
||
дзесяцігодка,
Поўная сярэдняя школа з дзесяццю гадамі навучання.
дзесяцідзёнка,
Прамежак часу ў дзесяць дзён, дэкада.
||
дзесяцікапеечны,
Вартасцю ў дзесяць капеек.
Коштам у дзесяць капеек.
дзесяцікласнік,
Вучань дзесятага класа.
||
дзесяцікратны,
Які паўтараецца дзесяць разоў.
дзесяціна,
Старая руская мера зямельнай плошчы, роўная 2400 кв. сажням або 1,09 гектара.
||
дзесяцірублёўка,
Грашовы знак вартасцю ў дзесяць рублёў.
||
дзесяцкі,
У дарэвалюцыйнай Расіі: выбарная службовая асоба з сялян (звычайна ад кожных дзесяці двароў), памочнік соцкага.