Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грукацца, ✂; незак. (разм.).

  1. Стукацца аб што-н.

    • Г. галавой аб сцяну.
  2. Моцна стукаць (у дзверы, акно і пад.).

    • Г. ў дзверы.

грукаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Ствараць грукат.

    • Боты грукалі па дашчанай падлозе.
  2. Тое, што і грукацца (у 2 знач.).

    • Г. у дзверы.

|| аднакр. грукнуць, ✂.

|| наз. груканне, ✂.

грукнуцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Стукнуцца аб што-н.

    • Г. патыліцай аб сцяну.
  2. Зваліцца або паваліцца з грукатам, шумам.

    • Качарга грукнулася аб падлогу.

грум, ✂, м.

Слуга, які конна суправаджае конніка або едзе на козлах, на задку экіпажа.

грунт, ✂, м.

  1. Глеба, зямля.

    • Гліністы г.
  2. Цвёрдае дно пад вадой.

    • Убіць палі ў г.
  3. Слой белай фарбы, якім пакрыта палатно ці дрэва, прызначаны для жывапісу (спец.).

    • Нанесці г. на палатно.
  4. Заштрыхаванае поле, фон у гравюрах і малюнках (спец.).

  5. перан. Тое галоўнае, на чым асноўваецца, грунтуецца што-н.

|| прым. грунтавы, ✂.

  • Грунтавыя воды (падглебавыя воды).
  • Грунтавыя дарогі (не брукаваныя).
  • Грунтавыя фарбы.

грунтавацца, ✂; незак.

Асноўвацца, базіравацца.

  • Г. на правераных фактах.

грунтаваць, ✂; незак.

Пакрываць грунтам (у 3 знач.; спец.).

  • Г. палатно.

|| зак. загрунтаваць, ✂.

|| наз. грунтаванне, ✂ і грунтоўка, ✂.

|| прым. грунтовачны, ✂ і грунтавальны, ✂.

грунтвага, ✂, ж.

Прыбор для праверкі гарызантальнага становішча лініі на плоскасці, ужыв. ў будаўнічых, цяслярскіх работах.

|| прым. грунтвагавы, ✂.

грунтоўка, ✂, ж.

  1. гл. грунтаваць.

  2. Тое, што і грунт (у 3 знач.).

грунтоўны, ✂.

Змястоўны, разважлівы.

  • Г. адказ.

|| наз. грунтоўнасць, ✂.