Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грыб, , м.

Ніжэйшая расліна без кветак і насення, якая размнажаецца спорамі.

  • Белы г. (баравік).
  • Ядавіты г.
  • Чайны г. (слізістая плеўка, якая ўтвараецца з мікраарганізмаў).
  • Воўчыя грыбы (неядомыя грыбы).

|| памянш. грыбок, .

|| прым. грыбны, .

  • Грыбная пара.
  • Г. дождж (які садзейнічае росту грыбоў).

грыбавар, , м.

Той; хто працуе на грыбаварні.

|| прым. грыбаварскі, .

грыбаварачны, і грыбаварны, .

Які адносіцца да перапрацоўкі, варкі грыбоў.

  • Г. пункт.

грыбаварня, , ж.

Сезоннае прадпрыемства, якое займаецца засолкай і марынаваннем свежых грыбоў.

грыбападобны, .

Які мае форму грыба.

  • Грыбападобнае воблака.

|| наз. грыбападобнасць, .

грыбасей, , м. (разм.).

Цёплы дробны дождж, які спрыяе росту грыбоў.

грыбнік, , м.

Той, хто любіць збіраць грыбы.

|| ж. грыбніца, .

грыбніца, , ж.

  1. Вегетатыўная частка грыба, якая складаецца з бясколерных тонкіх ніцей (спец.).

  2. Цяпліца для вырошчвання грыбоў.

грыбок, , м.

  1. гл. грыб.

  2. Раслінны мікраарганізм, які выклікае захворванне скуры і іншых вонкавых участкаў цела.

  3. Збудаванне ў форме грыба для адпачынку, сховы ад сонца, дажджу і пад.

|| прым. грыбковы, .

  • Грыбковыя захворванні.

грыва, , ж.

Доўгія валасы на шыі некаторых жывёл.

  • Конская г.