Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грубашэрсны, ✂.

З грубай, нізкага гатунку шэрсці.

  • Грубашэрсныя рукавіцы.

грубець, ✂; незак.

  1. Станавіцца грубым, страчваць мяккасць.

    • Голас грубее.
    • Рукі грубеюць.
  2. Траціць далікатнасць, станавіцца менш культурным.

|| зак. агрубець, ✂, загрубець, ✂ і пагрубець, ✂.

грубіць, ✂; незак.

Тое, што і грубіяніць.

|| зак. нагрубіць, ✂.

грубіян, ✂, м.

Чалавек, які груба і дзёрзка адносіцца да іншых.

|| ж. грубіянка, ✂.

|| прым. грубіянскі, ✂.

грубіяніць, ✂; незак.

Гаварыць грубасці, абыходзіцца дзёрзка, некультурна з кім-н.

|| зак. нагрубіяніць, ✂.

грубіянства, ✂, н.

Паводзіны грубіяна; грубасць, дзёрзкасць.

грубка, ✂, ж.

Невялікая, звычайна кафельная, пакаёвая печ.

грубы​1 ✂ прым.

  1. Недастаткова культурны, недалікатны.

    • Грубыя паводзіны.
    • Грубае абыходжанне.
    • Груба (прысл.) адказаць.
  2. Недастаткова апрацаваны, няўмела зроблены.

    • Грубая мэбля.
    • Грубая работа.
  3. Прыблізны, не распрацаваны падрабязна.

    • Г. падлік.
    • Груба (прысл.) кажучы (прыблізна).
  4. Які выходзіць за межы элементарных правіл.

    • Грубая памылка.
    • Грубае парушэнне законнасці.

◊

  • Грубыя кармы — раслінныя кармы (сена, салома, мякіна і пад.) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў.

  • Грубы голас — глухі, нізкі.

|| наз. грубасць, ✂.

грубы​2 ✂ прым.

  1. Вялікі, тоўсты.

    • Стол з грубых дошак.
  2. Цвёрды, каляны навобмацак.

    • Грубая шэрсць.
    • Грубае палатно.

грувасткі, ✂.

Цяжкі і масіўны.

  • Грувасткая мэбля.

|| наз. грувасткасць, ✂.