грубы1
-
Недастаткова культурны, недалікатны.
- Грубыя паводзіны.
- Грубае абыходжанне.
- Груба (
прысл. ) адказаць.
-
Недастаткова апрацаваны, няўмела зроблены.
- Грубая мэбля.
- Грубая работа.
-
Прыблізны, не распрацаваны падрабязна.
- Г. падлік.
- Груба (
прысл. ) кажучы (прыблізна).
-
Які выходзіць за межы элементарных правіл.
- Грубая памылка.
- Грубае парушэнне законнасці.
Грубыя кармы — раслінныя кармы (сена, салома, мякіна
і пад. ) з адносна малой колькасцю пажыўных рэчываў.Грубы голас — глухі, нізкі.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)