Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грэбаваць, ; незак.

Быць грэблівым у адносінах да каго-, чаго-н.

  • Ён нічым не грэбуе.

|| зак. пагрэбаваць, .

|| наз. грэбаванне, .

грэбацца, ; незак. (разм.).

Корпацца.

  • Г. на агародзе.

грэбаць, ; незак. (разм.).

Капаць (рукамі, пальцамі і пад.).

  • Г. зямлю.

грэбень, , м.

  1. Пласцінка з радам зубоў для расчэсвання валасоў або заколвання і змацавання жаночай прычоскі.

  2. Прыстасаванне такой формы, ужыв. у розных галінах вытворчасці (спец.).

    • Прадзільны г.
  3. Мясісты нарост на галаве некаторых птушак.

    • Г. пеўня.
  4. перан. Вяршыня чаго-н.

    • Г. хвалі.
    • Горны г.

|| памянш. грабеньчык, .

|| прым. грабеньчыкавы, .

|| прым. грабенны, , грабянёвы, і грабнявы, .

  • Грабеннае прадзенне (камвольнае).
  • Грабенны (грабянёвы) выраст.
  • Грабнявыя культуры (якія вырошчваюцца на грабянях град).

грэблівы, .

Які гідліва адносіцца да неахайнасці і ўсюды яе падазрае.

  • Г. чалавек.

|| наз. грэблівасць, .

грэбля, , ж.

Насціл з бярвення ці галля для праезду па гразкім месцы, гаць.

|| памянш. грэбелька, .

грэбці, ; незак.

  1. Збіраць у адно месца, зграбаць граблямі, віламі і пад.

    • Г. сена.
  2. Разграбаць, капаць.

    • Г. пясок.
  3. перан. З прагнасцю браць, захопліваць сабе.

    • Г. дабро.
    • Кожная курыца пад сябе грабе (з нар.).

грэбціся, ; незак.

Капацца, разграбаць што-н. пальцамі, лапамі.

  • Г. ў пяску.

грэйдэр, , м.

  1. Машына для рыцця канаў, выраўноўвання палатна грунтавых дарог.

  2. Дарога, пракладзеная пры дапамозе грэйдэра (разм.).

|| прым. грэйдэрны, .

грэйпфрут, , м.

Пладовае дрэва сямейства цытрусавых, а таксама плод гэтага дрэва, падобны на апельсін.

|| прым. грэйпфрутавы, .