грунт, , м.

  1. Глеба, зямля.

    • Гліністы г.
  2. Цвёрдае дно пад вадой.

    • Убіць палі ў г.
  3. Слой белай фарбы, якім пакрыта палатно ці дрэва, прызначаны для жывапісу (спец.).

    • Нанесці г. на палатно.
  4. Заштрыхаванае поле, фон у гравюрах і малюнках (спец.).

  5. перан. Тое галоўнае, на чым асноўваецца, грунтуецца што-н.

|| прым. грунтавы, .

  • Грунтавыя воды (падглебавыя воды).
  • Грунтавыя дарогі (не брукаваныя).
  • Грунтавыя фарбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)