Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бязле́сны, .

Які не мае лясоў, лясной расліннасці.

  • Б. край.

|| наз. бязлессе, і бязлеснасць, .

бязлі́тасны, .

Які не мае літасці, спачування; жорсткі, суровы.

  • Б. вораг.
  • Бязлітасная праўда.

|| наз. бязлітаснасць, .

бязлю́ддзе, , н.

Адсутнасць людзей або недахоп патрэбных людзей.

  • Трывожнае б.

бязлю́дны, .

Ненаселены або маланаселены.

  • Б. востраў.
  • Бязлюдная хата.

  • Бязлюдны фонд (спец.) — грашовыя сродкі для аплаты працы няштатных работнікаў.

|| наз. бязлюднасць, .

  • Трывожная б.

бязме́жны, .

  1. Які не мае бачных межаў, бяскрайні.

    • Бязмежныя прасторы.
  2. перан. Надзвычайны, глыбокі.

    • Бязмежная радасць.

|| наз. бязмежнасць, .

бязме́н, , м.

Ручная рычажная або спружынная вага.

бязме́рны, .

  1. Які немагчыма або цяжка вымераць.

    • Бязмерная глыбіня.
  2. перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці).

    • Бязмернае гора.

|| наз. бязмернасць, .

бязмо́згі, (разм. лаянк.).

Дурны, бесталковы.

  • Б. баран.

бязмо́ўны, .

  1. Пазбаўлены магчымасці гаварыць.

    • Бязмоўная жывёліна.
  2. Маўклівы, баязлівы, які не адважыцца слова сказаць.

    • Ён стаяў пануры і б.
  3. перан. Ціхі, напоўнены цішынёй.

    • Б. лес.

|| наз. бязмоўнасць, .

бязмэ́тны, .

Які не мае пэўнай мэты.

  • Бязмэтнае блуканне.

|| наз. бязмэтнасць, .