Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бесталко́вы, ✂.

  1. Някемлівы, тупаваты.

    • Б. чалавек.
  2. Бязладны, бессістэмны, хаатычны.

    • Б. адказ вучня.

|| наз. бесталковасць, ✂.

бесталко́ўшчына, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Адсутнасць толку ў чым-н.; дрэнная арганізацыя якой-н. справы, неразбярыха.

бестсе́лер, ✂, м.

Папулярная кніга, якая раскупляецца хутчэй за іншыя.

  • Гэты раман — першы б.

бестурбо́тны, ✂.

Тое, што і бесклапотны.

|| наз. бестурботнасць, ✂.

бестэрміно́вы, ✂.

Які не абмежаваны тэрмінам.

  • Б. пашпарт.
  • Бестэрміновае карыстанне.

|| наз. бестэрміновасць, ✂.

бесхара́ктарны, ✂.

Бязвольны; які лёгка паддаецца чужому ўздзеянню.

  • Бесхарактарная асоба.

|| наз. бесхарактарнасць, ✂.

бесхрыбе́тны, ✂.

Які не мае цвёрдага характару, пэўнай лініі паводзін; беспрынцыповы.

|| наз. бесхрыбетнасць, ✂.

бесцырымо́нны, ✂.

Які выходзіць за межы ветлівасці, не прытрымліваецца агульнапрынятых норм паводзін; развязны.

|| наз. бесцырымоннасць, ✂.

бесчалаве́чны, ✂.

Які не мае літасці, жорсткі, люты.

  • Бесчалавечныя адносіны.

|| наз. бесчалавечнасць, ✂.

бесшаба́шны, ✂ (разм.).

Бестурботны, заліхвацкі, адважны.

  • Б. хлопец.

|| наз. бесшабашнасць, ✂.