Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безжыццёвы, ✂.

  1. Мёртвы.

    • Безжыццёвае цела.
  2. перан. Пазбаўлены выразнасці, малавыразны.

    • Б. позірк.

|| наз. безжыццёвасць, ✂.

беззага́нны, ✂.

Які не мае заганаў, бездакорны.

  • Беззаганная работа.

|| наз. беззаганнасць, ✂.

беззако́ннасць, ✂, ж.

  1. Парушэнне або адсутнасць законнасці.

    • Барацьба з беззаконнасцю.
  2. Беззаконны ўчынак.

    • Чыніць б.

беззако́нне, ✂, н.

Тое, што і беззаконнасць.

беззако́нны, ✂.

Які супярэчыць закону, законнасці.

  • Беззаконныя дзеянні.

беззапаве́тны, ✂.

Які аддаецца поўнасцю чаму-н. самаадданы.

  • Беззапаветнае служэнне Радзіме.

|| наз. беззапаветнасць, ✂.

Воінская б.

беззмясто́ўны, ✂.

Бедны думкамі, нецікавы.

  • Б. артыкул.

|| наз. беззмястоўнасць, ✂.

беззяме́лле, ✂, н.

Адсутнасць або недахоп зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

беззяме́льны, ✂.

Які не мае зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

безнадзе́йны, ✂.

Які не падае надзеі на што-н.

  • Б. хворы.
  • Безнадзейнае становішча.

|| наз. безнадзейнасць, ✂.