Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыпухласць, ✂, ж.

Невялікая пухліна.

  • П. павек.

прыпухлы, ✂.

Які трохі прыпух.

  • Прыпухлыя губы.

прыпухнуць, ✂; зак.

Трохі ўспухнуць.

  • Шчака прыпухла.

|| незак. прыпухаць, ✂.

прыпынак, ✂, м.

  1. Часовы перапынак у якім-н. дзеянні, часовае спыненне чаго-н.

    • Зрабіць п. на паляне.
    • Скакаць без прыпынку.
  2. Месца, дзе прыпыняецца аўтобус, трамвай, поезд і пад. для пасадкі і высадкі пасажыраў.

    • Аўтобусны п.
  3. Месца, якое можа служыць прыстанішчам, прытулкам.

    • Знайсці сабе п.
  4. знакі прыпынку — пісьмовыя знакі (кропка, коска, двукроп’е і г.д.), якія расстаўляюцца паводле пэўных правіл і абазначаюць сэнсавае і інтанацыйнае чляненне тэксту.

|| прым. прыпыначны, ✂.

  • П. механізм.
  • П. пункт.

прыпыніцца, ✂; зак.

  1. Часова, ненадоўга спыніцца або перарвацца.

    • П. каля вітрыны.
    • Цягнік прыпыніўся на паўстанку.
    • Работа прыпынілася.
  2. Знайсці прыпынак дзе-н.

    • Дзе ён прыпыніўся з сям’ёй на першы час?

|| незак. прыпыняцца, ✂.

прыпяваць, ✂; незак. (разм.).

Суправаджаць што-н. нягучнымі спевамі.

  • П. жнучы.

◊

  • Жыць прыпяваючы (разм.) — жыць весела і добра.

прыпячатаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Запячатаць чым-н.

    • П. сургучом.
  2. Паставіць пячатку на чым-н.

    • П. дакумент.
  3. перан. Моцна прыціснуць, прыбіць.

    • Моцны дождж прыпячатаў траву.

|| незак. прыпячатваць, ✂.

прыпячы, ✂; зак.

  1. Патрымаўшы доўга на агні, жары, падпаліць; злёгку спячы, апячы.

    • П. пірагі.
    • П. руку прасам.
  2. Моцна прыгрэць (пра сонца).

    • К поўдню прыпякло (безас.).
  3. перан., безас., каму. Прыйсціся цяжка, крута.

    • Яму тут добра прыпякло.
  4. Змазаць чым-н. пякучым.

    • П. парэз ёдам.

|| незак. прыпякаць, ✂.

|| наз. прыпяканне, ✂.

прырабіць, ✂; зак.

  1. што да чаго. Прымацаваць, трывала злучыць з чым-н.

    • П. ручку да форткі.
  2. што да чаго. Прыбудаваць да чаго-н.

    • П. дашчаную пуню да хлява.
  3. што, чаго і без дапаўнення. Зарабіць у дадатак да асноўнага заработку.

    • П. на пагрузцы вагонаў.
  4. Прыбавіць вязаннем.

    • П. палец у пальчатцы.

|| незак. прырабляць, ✂ і прыробліваць, ✂.

|| наз. прыробка, ✂.

прыработак, ✂, м.

Дадатковы заработак.

  • Значны п.