Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыпарка, ✂, ж.

Лекавы сродак, які прыкладваецца да хворага месца гарачым.

  • Як мёртваму п. (паможа, патрэбна і пад.; пра што-н. бескарыснае, непатрэбнае; разм.).

|| прым. прыпарачны, ✂.

прыпасці, ✂; зак.

  1. да каго-чаго. Нізка нахіліцца, апусціцца, прыціснуцца.

    • Галіны прыпалі да долу.
    • П. да матчыных грудзей.
  2. Прыйсціся, супасці з чым.-н. у часе.

    • Свята прыпала на пятніцу.
  3. безас. Тое, што і выпасці (у 4 знач.).

    • Прыпала спаткацца з цяжкім горам.

|| незак. прыпадаць, ✂.

прыпасы, ✂.

Прадукты, матэрыялы, нарыхтаваныя ў запас.

  • Харчовыя п.
  • Агнястрэльныя п. (снарады, патроны).

прыпаўзці, ✂; зак.

Дабрацца куды-н. паўзком.

  • П. да хаты.

|| незак. прыпаўзаць, ✂.

прыпахваць, ✂; незак. (разм.).

Аддаваць якім-н. непрыемным пахам.

  • Мяса прыпахвае (пачынае псавацца).

прыпаяць, ✂; зак.

  1. Прырабіць паяннем.

    • П. ручку да чайніка.
  2. Вынесці судовае рашэнне ў адносінах да каго-н. (разм. неадабр.).

    • Яму прыпаялі пяць гадоў турмы.

|| незак. прыпайваць, ✂.

|| наз. прыпайванне, ✂ і прыпайка, ✂.

|| прым. прыпайны, ✂ і прыпаечны, ✂.

прыперці, ✂; зак. (разм.).

  1. Тое, што і прыціснуць (у 1 знач.).

    • П. да плота.
    • П. да сцяны каго-н. (таксама перан. паставіць у становішча, з якога няма выйсця).
  2. што чым. Зачыніўшы, прыставіць шчыльна што-н., каб не адчынялася.

    • П. дзверы калом.
  3. Прынесці на сабе (што-н. цяжкае; разм.).

    • Прыпёр цэлы мяшок бульбы.
  4. Прыйсці (разм. неадабр.).

    • Ён прыпёр за пяць кіламетраў.
  5. безас. Вельмі захацецца; тэрмінова спатрэбіцца (разм. груб.).

    • Так прыпёрла табе ехаць сёння.

|| незак. прыпіраць, ✂.

прыперціся, ✂; зак.

  1. чым да каго-чаго. Стаўшы або сеўшы блізка да каго-, чаго-н., абаперціся верхняй часткай тулава на каго-, што-н.

    • П. спінай да дзвярэй.
  2. Тое, што і прыперці (у 4 знач.; разм.).

    • Чаго ты сюды прыпёрся?
  3. Знайсці прыстанішча, прыстроіцца дзе-н. (разм.).

    • Гэтаму чалавеку няма дзе часова п.

|| незак. прыпірацца, ✂.

прыпеў, ✂, м.

Частка песні, якая паўтараецца пасля кожнага куплета.

  • Вясёлы п.

прыпеўка, ✂, ж.

Тое, што і частушка.

  • А за песні, за прыпеўкі палюбілі мяне дзеўкі.