Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прызванне, ✂, н.

Унутраная цяга і здольнасць да якой-н. справы, прафесіі.

  • П. да ваенна-марской справы.
  • Настаўнік па прызванню.

прызвацца, ✂; зак. (разм.).

Пайсці ў армію па прызыву.

|| незак. прызывацца, ✂.

прызваць, ✂; зак.

Прыцягнуць для адбывання вайсковай службы.

  • П. у армію.

|| незак. прызываць, ✂.

|| наз. прызыў, ✂.

прызвычаены, ✂.

  1. Які стаў прывычкай, прывычны, звычайны.

    • П. рух.
  2. Які прывык да чаго-н.

    • Прызвычаенае да цемнаты вока.

|| наз. прызвычаенасць, ✂.

прызвычаіцца, ✂; зак.

  1. Прывыкнуць да чаго-н. як да звычайнага; звыкнуцца.

    • П. да новых умоў.
    • П. да цемры.
  2. Набыць навык да чаго-н., прывучыцца рабіць што-н.

    • П. да цяжкай працы.

|| незак. прызвычайвацца, ✂.

прызвычаіць, ✂; зак.

Прывіць навык да чаго-н.

  • П. змалку дзяцей да працы.

|| незак. прызвычайваць, ✂.

прыземлены, ✂.

Пазбаўлены ўзвышанага, незвычайнага, прыніжаны.

  • П. быт.

|| наз. прыземленасць, ✂.

прызёр, ✂, м.

Удзельнік спаборніцтва, які атрымаў прыз ​1.

  • П. рэспубліканскага першынства.

|| ж. прызёрка, ✂.

|| прым. прызёрскі, ✂.

прызма, ✂, ж.

  1. Шматграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі і бакавымі гранямі-паралелаграмамі.

  2. Частка аптычнага прыбора — прадмет такой формы з празрыстага рэчыва.

◊

  • Праз прызму чаго (глядзець, успамінаць і пад.; кніжн.) — не непасрэдна, з апасродкаваным уплывам якіх-н. прамежкавых фактараў.

  • Адлюстраваць падзеі праз прызму свайго разумення і сваіх адносін.

|| прым. прызматычны, ✂.

  • Прызматычнае шкло.

прызнанне, ✂, н.

  1. гл. прызнацца, -ць.

  2. Словы, у якіх хто-н. прызнаецца ў чым-н.

    • Пачуць чыё-н. п.
  3. Станоўчая ацэнка, адносіны з боку каго-, чаго-н.

    • Карыстацца агульным прызнаннем.