Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сачыць1, ; незак.

  1. што, за кім-чым. Назіраць за тым, што рухаецца (або за тым, што можа прыйсці ў рух).

    • С. за самалётам у небе.
    • С., як бусел кружыцца над ліпай.
  2. Назіраць за развіццём, ходам чаго-н, быць у курсе справы, цікавячыся ўсім, што дзе-н. адбываецца.

    • С. за сустрэчай на вышэйшым узроўні.
    • С., як ідуць справы на ўборцы каласавых.
    • С. за выразам твару (перан. углядвацца, каб правільна зразумець, не прапусціць чаго-н.).
  3. за кім-чым, што, са злуч. уступальны. «каб». Назіраць, наглядаць за кім-, чым-н. (з мэтай праверкі, аховы і пад.).

    • С. за ўзроўнем вады ў прыборах.
    • С. за парадкам у інтэрнаце.
    • С. за выкананнем правіл пажарнай бяспекі.
    • С., каб дзеці былі дагледжаны (клапаціцца).
  4. за кім-чым, што. Устанавіць пастаянны нагляд за кім-, чым-н. з мэтай выкрыць, выявіць што-н, злавіць каго-н. на чым-н.

    • С. за работай гандлю.
  5. Падпільноўваць, асочваць.

    • С., дзе курыца нясецца.
  6. У мове паляўнічых: адшукваць па следу; высочваць.

    • С. зайца.

|| наз. сачэнне, і сочка, .

сачыць2, ; незак.

  1. Пра вадкасць: выцякаць па кроплі, струменьчыкам; цячы.

  2. Здабываць што-н. з чаго-н.

    • С. мёд з сотаў.

|| наз. сачэнне, .

сачэнь, , м. (абл.).

Тоўсты мучны блін з начынкай.

сашмаргнуць, ; зак.

  1. Шмаргнуўшы, сарваць што-н. або абарваць з паверхні.

    • С. колькі каласоў ячменю.
  2. Шмаргануўшы, злучыць, сцягнуць што-н.

    • С. замок у куртцы.
    • С. матузамі капшук.

|| незак. сашморгваць, .

сашморгацца, ; зак.

Сцерціся ад доўгага шморгання.

сашморгаць, ; зак.

  1. Шморгаючы, сарваць што-н. або абарваць з паверхні.

    • С. лісце з галля.
  2. Сцерці частым шморганнем.

    • С. венік.

сашнік, , м. (спец.).

  1. Частка сахі, плуга і некаторых іншых сельскагаспадарчых прылад — востры жалезны нарог, які падразае пласт зямлі знізу, праводзіць у глебе баразёнкі.

  2. Шырокая стальная пласціна, прымацаваная да хобата лафета, якая, упіраючыся ў зямлю, перашкаджае адкату гарматы пасля выстралу.

|| прым. сашніковы, .

сашпіліцца, ; зак.

Злучыцца разам (шпількай і пад.).

|| незак. сашпільвацца, .

|| наз. сашпільванне, .

сашрубаваць, ; зак.

  1. Злучыць, змацаваць шрубамі.

  2. Сапсаваць частым зашрубоўваннем і расшрубоўваннем.

|| незак. сашрубоўваць, .

|| наз. сашрубоўванне, .

саштурхнуць, ; зак.

Штурхнуўшы, зрушыць з месца.

  • С. камень з дарогі.
  • С. з моста ў рэчку (зверху ўніз).

|| незак. саштурхваць, і саштурхоўваць, .

|| наз. саштурхванне, і саштурхоўванне, .