сашнік, , м. (спец.).

  1. Частка сахі, плуга і некаторых іншых сельскагаспадарчых прылад — востры жалезны нарог, які падразае пласт зямлі знізу, праводзіць у глебе баразёнкі.

  2. Шырокая стальная пласціна, прымацаваная да хобата лафета, якая, упіраючыся ў зямлю, перашкаджае адкату гарматы пасля выстралу.

|| прым. сашніковы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)