Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падбіць1, ; зак.

  1. Прыбіць да чаго-н. знізу, прышыць спадыспаду.

    • П. у ботах падэшвы.
    • П. паліто футрам.
  2. Убіць, забіць глыбей.

    • П. цвікі.
  3. Ударыўшы, стрэліўшы, прымусіць упасці, вывесці са строю.

    • П. танк.
    • П. зайца.
  4. Ударам пашкодзіць, параніць.

    • П. вока.

  • Падбіць вынік (баланс) (разм.) — падвесці вынікі (баланс).

|| незак. падбіваць, .

|| наз. падбіўка, і падбойка, .

|| прым. падбойны, і падбоечны, .

падбіць2, ; зак. (разм.).

Падбухторыць да чаго-н., угаварыць зрабіць што-н.

  • Хто яго на гэта падбіў?

|| незак. падбіваць, .

падбор, , м.

  1. гл. падабраць.

  2. Тое, што падабрана, збор, набор чаго-н.

    • Цікавы кніжны п.
    • П. кветак у букеце.
    • Удалы п. спецыялістаў.
    • Як на п. (аб кім-, чым-н. аднолькавага выгляду, якасці, звычайна добрай).

падборка, , ж.

  1. гл. падабраць.

  2. Некалькі артыкулаў, заметак на адну тэму, надрукаваных пад агульным загалоўкам.

    • П. на сельскагаспадарчую тэму.

падборшчык, , м.

  1. Рабочы, што ажыццяўляе падбор, падборку чаго-н.

  2. Прыстасаванне, машына для падбірання скошанай збажыны, травы і пад.

|| ж. падборшчыца, .

падбрыць, ; зак.

Пагаліць з бакоў, па краях.

|| незак. падбрываць, .

падбрэхваць, ; незак. (разм.).

  1. Суправаджаць што-н. брэхам, брахаць час ад часу.

  2. перан., каму. Нагаворваць, даносіць на каго-н. (пагард.).

|| наз. падбрэхванне, .

падбрэхіч, , м. (разм. пагард.).

Той, хто ўгодліва або з якой-н. мэтай дагаджае каму-н., падтрымлівае каго-н.

  • Панскі п.

падбухторшчык, , м.

Той, хто падбухторвае.

|| ж. падбухторшчыца, .

|| прым. падбухторшчыцкі, .

падбухторыць, ; зак. (разм.).

  1. Падбіць што-н. зрабіць (звычайна дрэннае, заганнае).

    • П. да спрэчак.
  2. Настроіць супраць каго-н.

    • П. сына супраць бацькі.

|| незак. падбухторваць, .

|| наз. падбухторванне, .