Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

процівага, ✂, ж.

  1. Груз для ўраўнаважвання сіл, якія дзейнічаюць у машынах, збудаваннях (спец.).

  2. перан. Тое, што процідзейнічае, процістаіць чаму-н іншаму.

    • Адна думка служыць процівагай іншай.

◊

  • У процівагу, прыназ. — у адрозненне ад каго-, чаго-н., супраць каго-, чаго-н.

  • Выставіць прапанову ў процівагу апаненту.

процівагаз, ✂, м.

Спецыяльнае прыстасаванне для аховы органаў дыхання, вачэй і твару чалавека ад атрутных газаў, бактэрый, вірусаў.

|| прым. процівагазавы, ✂.

процівагазавы, ✂.

Прызначаны для барацьбы са шкодным уздзеяннем атрутных газаў.

  • Процівагазавыя сродкі.

процідзейнічаць, ✂; незак.

Аказваць процідзеянне, супраціўленне.

процідзеянне, ✂, н.

Дзеянне, якое перашкаджае другому дзеянню.

  • П. варожай сіле.
  • Дзеянне раўняецца процідзеянню.

процізаконны, ✂.

Які супярэчыць закону.

  • Процізаконная дзейнасць.

|| наз. процізаконнасць, ✂.

процізачаткавы, ✂.

Прызначаны для прадухілення цяжарнасці.

  • Процізачаткавыя сродкі.

процілегласць, ✂, ж.

  1. гл. процілеглы.

  2. Прадмет або з’ява, процілеглыя другім, непадобныя да іншых па якіх-н. прыметах.

    • Адзінства і барацьба процілегласцей.
    • Ён поўная п. свайму сябру.

процілеглы, ✂.

  1. Размешчаны насупраць.

    • П. бераг.
  2. Які супярэчыць чаму-н., поўнасцю не супадае з чым-н.

    • Процілеглыя тэндэнцыі.

|| наз. процілегласць, ✂.

проціпаветраны, ✂.

Які дзейнічае супраць нападу з паветра.

  • Проціпаветраная ахова.