Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

проразь, , ж.

  1. Скразная прарэзаная адтуліна, жалабок.

    • П. прыцэла.
  2. Від скразной разьбы (спец.).

    • Мастацкая п.

прорва, , ж.

  1. Стромкі і глыбокі абрыў, бездань.

    • Сарвацца ў прорву.
    • На краі прорвы (таксама перан. на краі гібелі).
  2. перан. Прынцыповае разыходжанне ў чым-н.

    • Пасля гэтай спрэчкі паміж імі лягла п.
  3. Вельмі вялікая колькасць каго-, чаго-н. (разм.).

    • Паспрабуй накарміць такую прорву.
    • П. грошай.
  4. Пра каго-, што-н., што паглынае, пажырае многа чаго-н. (разм. неадабр.).

    • Якая п.: не ўкарміць яго!

проса, , н.

Збожжавы злак з мяцёлкавым суквеццем, з ачышчанага зерня якога атрымліваюць крупы.

|| прым. прасяны, .

  • Прасяная каша.

просінь, , ж. (разм.).

Сіні прасвет у афарбоўцы чаго-н.

  • Вочы шэрыя з просінню.

проста, прысл.

  1. Прама, не зварочваючы ўбок.

    • Ідзіце п., потым звярніце налева.
  2. прысл. Непасрэдна.

    • Пачнём п. са справы.
  3. чаго. Сапраўды, на самай справе.

    • Гэтаму п. нельга паверыць.
  4. часц. Толькі, не што іншае, як.

    • Гэта п. здзек.
  5. прысл. Неяк выпадкова, без асаблівага намеру.

    • Зайшоў п. пагаварыць.
  6. прысл. Наогул.

    • Дапамагалі родзічы і п. добрыя людзі.

  • Проста так — проста (у 5 знач.), без асаблівых прычын, намеру.

  • Чаго ты прыйшоў? — Проста так.

проставалосы, (разм.).

Без галаўнога ўбору.

  • Выбег на вуліцу п.

простанароддзе, , н., зб. (уст.).

Простыя людзі, якія належаць да непрывілеяваных класаў.

  • Выхадзец з простанароддзя.

простанародны, .

Які належыць, уласцівы простаму, працоўнаму народу, непрывілеяваным класам.

|| наз. простанароднасць, .

просты, .

  1. Аднародны па саставу, не састаўны.

    • Простае рэчыва.
  2. Не складаны, не цяжкі, лёгка даступны для разумення.

    • Простае рашэнне.
  3. Без асаблівых хітрасцей, не мудрагелісты.

    • Простае абсталяванне ў кватэры.
  4. Не першасортны, грубы па якасці.

    • Мука простага памолу.
  5. Які не вызначаецца сярод іншых, самы звычайны.

    • П. смертны.
    • Простыя людзі жадаюць міру.
  6. Звычайны, не заказны (пра пісьмо, бандэроль і пад.).

  7. Прастадушны, няхітры, не ганарлівы.

    • Не саромцеся яго, ён чалавек п.
  8. Які належыць да непрывілеяваных класаў, не дваранскі (уст.).

    • П. народ.
  9. Прамы, без выгібаў.

    • Дарога простая, як страла.
  10. Пра каня: не спутаны (разм.).

  • Простая мова — у граматыцы: чужая мова, перададзеная без змен, ад імя гаворачага.

  • Простым вокам — без дапамогі аптычных прыбораў.

|| памянш. просценькі, .

|| наз. прастата, .

  • Святая прастата — пра вельмі наіўнага чалавека.

просып:

  • без просыпу (разм.) — доўга і моцна.

    • Спаць без просыпу.