просты прыметнік
-
Аднародны па саставу, не састаўны.
- Простае рэчыва.
-
Не складаны, не цяжкі, лёгка даступны для разумення.
- Простае рашэнне.
-
Без асаблівых хітрасцей, не мудрагелісты.
- Простае абсталяванне ў кватэры.
-
Не першасортны, грубы па якасці.
- Мука простага памолу.
-
Які не вызначаецца сярод іншых, самы звычайны.
- П. смертны.
- Простыя людзі жадаюць міру.
-
Звычайны, не заказны (пра пісьмо, бандэроль і пад.).
-
Прастадушны, няхітры, не ганарлівы.
- Не саромцеся яго, ён чалавек п.
-
Які належыць да непрывілеяваных класаў, не дваранскі (устарэлае).
- П. народ.
-
Прамы, без выгібаў.
- Дарога простая, як страла.
-
Пра каня: не спутаны (размоўнае).
Фразеалагізмы:
- Простая мова — у граматыцы: чужая мова, перададзеная без змен, ад імя гаворачага.
- Простым вокам — без дапамогі аптычных прыбораў.
|| памяншальная форма: просценькі.
|| назоўнік: прастата.
- Святая прастата — пра вельмі наіўнага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)