Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прастрэліць, ✂; зак.

Страляючы, прабіць наскрозь.

  • П. руку.

|| незак. прастрэльваць, ✂.

|| наз. прастрэльванне, ✂.

прастрэльвацца, ✂; незак.

Быць адкрытым для абстрэлу.

  • Пазіцыі прастрэльваюцца з вышыні.

прастрэльваць, ✂; незак.

  1. гл. прастрэліць.

  2. Мець магчымасць абстрэльваць які-н. участак поўнасцю, на ўсёй прасторы яго.

    • П. пазіцыі праціўніка.

прастуда, ✂, ж.

Хвароба, выкліканая ахаладжэннем арганізма.

  • Пабойвацца прастуды.

|| прым. прастудны, ✂.

прастудзіцца, ✂; зак.

Захварэць ад прастуды.

  • П. ў дарозе.

|| незак. прастуджвацца, ✂.

прастудзіць, ✂; зак.

Прастудай выклікаць хваробу, захворванне.

  • П. дзяцей.
  • П. вуха.

|| незак. прастуджваць, ✂.

прастудлівы, ✂ (разм.).

Які лёгка прастуджваецца.

прастукаць, ✂; зак.

Тое, што і выстукаць (у 2 знач.).

  • П. хвораму грудзі.

|| незак. прастукваць, ✂.

|| наз. прастукванне, ✂.

прастытутка, ✂, ж.

Жанчына, якая займаецца прастытуцыяй.

  • Палітычная п. (перан. аб прадажным, беспрынцыповым палітыку; пагард.).

прастытуцыя, ✂, ж.

Продаж жанчынамі свайго цела з мэтай здабывання сродкаў для існавання, а таксама з мэтай асабістага ўзбагачэння.