Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прасадзёрка, ✂, ж.

Машына для перапрацоўкі проса на крупы.

прасадзіць, ✂; зак. (разм.).

Пракалоць, прабіць чым-н. вострым.

  • П. нагу цвіком.

|| незак. прасаджваць, ✂.

прасаліцца​1, ✂; зак.

Запэцкацца, насыціцца салам.

  • Папера прасалілася.

|| незак. прасальвацца, ✂.

прасаліцца​2, ✂; зак.

Набрацца соллю, стаць прасоленым.

  • Сала прасалілася.

|| незак. прасольвацца, ✂.

|| наз. прасольванне, ✂ і прасол, ✂.

прасаліць​1, ✂; зак.

Насыціць салам.

|| незак. прасальваць, ✂.

прасаліць​2, ✂; зак.

Насыціць соллю.

  • П. рыбу.

|| незак. прасольваць, ✂.

|| наз. прасольванне, ✂ і прасол, ✂.

прасаўшчык, ✂, м.

Рабочы, які абслугоўвае прэс.

|| ж. прасаўшчыца, ✂.

прасачыцца, ✂; зак.

  1. Пра вадкасць: паступова пранікнуць праз што-н.

    • У лодку прасачылася вада.
  2. Непрыкметна і паступова прабрацца куды-н.

    • Разведчыкі прасачыліся ў тыл ворага.
  3. перан. Пранікнуць, распаўсюдзіцца куды-н.

    • Прасачыліся слухі чуткі.

|| незак. прасочвацца, ✂.

|| наз. прасочванне, ✂.

прасачыць, ✂; зак.

  1. Наглядаючы, сочачы, выявіць, высветліць.

    • П. за парушальнікам граніцы.
  2. Вывучыць ва ўсёй паслядоўнасці (кніжн.).

    • П. развіццё якой-н. з’явы.
  3. Праверыць, сочачы за ходам справы (разм.).

    • П. за выкананнем задання.

|| незак. прасочваць, ✂.

|| наз. прасочванне, ✂.

прасвет, ✂, м.

  1. Светлая паласа або слабы прамень у неасветленай прасторы.

    • П. у воблаках.
    • Жыццё без прасвету (перан. без надзеі на паляпшэнне).
  2. Шырыня аконнага ці дзвярнога праёму (спец.).

  3. На пагонах: каляровая падоўжная палоска.

    • Пагоны з двума прасветамі.

|| прым. прасветны, ✂.