Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цітраванне, , н.

Прыём хімічнага аналізу, які заключаецца ў паступовым прыбаўленні раствору якога-н. рэчыва к раствору другога, канцэнтрацыю якога неабходна ўстанавіць.

цітраваць, ; зак. і незак.

У хіміі: правесці (праводзіць) цітраванне.

ціўкаць, ; незак.

Утвараць гукі, падобныя на «ціў-ціў».

  • Кураняты ціўкаюць.
  • Над галавой ціўкалі кулі.

|| аднакр. ціўкнуць, .

|| наз. ціўканне, .

ціў-ціў, гукаперайм.

Ужыв. для абазначэння птушынага спеву, палёту куль і пад.

ціхамірны, .

Спакойны, ціхі, рахманы.

|| наз. ціхамірнасць, .

ціхата, , ж. (разм.).

Тое, што і цішыня.

ціхаход, , м.

  1. Той, хто павольна рухаецца, перамяшчаецца.

    • Ляніўцы-ціхаходы (пра жывёл).
  2. Ціхаходны транспартны сродак.

    • Судна-ц.

ціхаходны, .

З ціхім, павольным ходам.

  • Ц. трамвай.

|| наз. ціхаходнасць, .

ціхачом, прысл. (разм.).

Тое, што і цішком.

ціхі, .

  1. Слаба чутны; нягучны.

    • Ц. голас.
    • Ц. шум дрэў.
  2. Агорнуты цішынёй; зацішны.

    • Ц. вечар.
  3. Без адзнак вялікага руху, спакойны.

    • Ціхая вёсачка.
    • Ціхае жыццё.
  4. Лагодны, паслухмяны, пакорлівы.

    • Ц. чалавек.
    • Па натуры яна дзяўчына ціхая.
  5. Які праходзіць спакойна, не праяўляецца бурна.

    • Ціхая старасць.
  6. Які не вызначаецца хуткасцю, павольны, марудны.

    • Ціхая хада.

|| памянш. ціхенькі, .

|| наз. ціхасць, .