Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэлебачанне, , н.

  1. Перадача і прыём на экран відарысаў рухомых і нерухомых аб’ектаў на адлегласці сродкамі электра- і радыёсувязі.

    • Вяшчальнае т.
    • Каляровае т.
  2. Галіна радыётэхнікі, якая даследуе і распрацоўвае тэхнічныя спосабы перадачы відарысаў на адлегласць.

  3. Установы, якія ажыццяўляюць вяшчальныя перадачы.

    • Супрацоўнік тэлебачання.

тэлевізар, , м.

Апарат для прыёму тэлевізійных перадач і іх гукавога суправаджэння.

|| прым. тэлевізарны, .

тэлевізійны, .

  1. Які перадаецца ці прымаецца па тэлебачанні.

    • Т. фільм.
    • Тэлевізійная перадача.
  2. Прызначаны для перадачы або прыёму відарысаў з дапамогай сродкаў тэлебачання.

    • Тэлевізійная антэна.

тэлевяшчанне, , н.

Адзін з асноўных сродкаў масавай інфармацыі — перадача паведамленняў і іншых інфармацыйных праграм па тэлебачанні.

тэлеглядач, , м.

Той, хто глядзіць тэлевізійныя перадачы.

|| ж. тэлеглядачка, .

тэлеграма, , ж.

Тэрміновае паведамленне, якое перадаецца па тэлеграфе або радыё, а таксама бланк з такім паведамленнем.

  • Віншавальная т.

|| прым. тэлеграмны, .

тэлеграф, , м.

  1. Від сувязі, які забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на далёкую адлегласць пры дапамозе электрычных сігналаў па правадах або па радыё.

  2. Установа, якая прымае і адпраўляе такія паведамленні, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такая ўстанова.

    • Працаваць на тэлеграфе.
    • Пошта і т.
  3. Апарат для перадачы і прыёму тэлеграм.

|| прым. тэлеграфны, .

  • Тэлеграфныя слупы.
  • Т. стыль пісьма (перан. вельмі сціслы, лаканічны).

тэлеграфаваць, ; зак. і незак.

Паведаміць (-мляць) па тэлеграфе.

  • Т. аб выездзе.

тэлеграфіст, , м.

Работнік тэлеграфа (у 2 знач.), які прымае і перадае тэлеграмы.

|| ж. тэлеграфістка, .

тэлеграфія, , ж.

Навукова-тэхнічная дысцыпліна, якая вывучае тэлеграфную сувязь.