Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трымальнік, , м.

  1. Той, хто валодае якімі-н. каштоўнымі паперамі.

    • Т. акцый.
  2. Прыстасаванне для трымання чаго-н.

    • Т. для папер.

трымаран, , м. (спец.).

Судна з трыма злучанымі ў верхняй частцы корпусамі.

|| прым. трымаранны, .

трымацца, ; незак.

  1. за каго-што. Захоўваць якое-н. становішча, ухапіўшыся за каго-, што-н.

    • Т. рукамі за плот.
    • Т. за руку.
    • Хлопчык трымаўся за бацьку.
  2. перан., за што. Старацца захаваць што-н. для сябе, утрымаць за сабою.

    • Селянін заўсёды трымаўся за зямлю.
    • Т. за пасаду.
  3. Быць умацаваным на чым-н., утрымлівацца на якой-н. апоры пры дапамозе чаго-н.

    • Гузік трымаўся на адной нітцы.
  4. за што. Прыклаўшы руку да чаго-н. або ўзяўшыся за што-н., захоўваць яе ў такім становішчы.

    • Т. за бок.
    • Т. за калена.
  5. Знаходзіцца, стаяць у якім-н. становішчы.

    • Ледзь т. на нагах ад стомы.
    • Т. на вадзе (не тануць).
  6. Не адступаць, не здавацца, моцна стаяць.

    • Т. на занятай пазіцыі.
  7. перан. Паводзіць сябе пэўным чынам.

    • Упэўнена т.
    • Манера т.
  8. У час руху прытрымлівацца пэўнага напрамку.

    • Т. правага боку дарогі.
  9. Утрымлівацца, захоўвацца.

    • Надвор’е трымалася добрае.

трымаць, ; незак.

  1. Узяўшы ў рукі (у зубы, у рот і пад.), не даваць выпасці, вырвацца.

    • Т. кніжку ў руках.
    • Т. каня за павадок.
  2. перан. Захоўваць за сабою; утрымліваць у сабе.

    • Атрад трымаў абарону.
    • Печ доўга трымае цяпло.
  3. Прымушаць знаходзіцца дзе-н. супраць волі, не выпускаць.

    • Т. у палоне.
    • Т. на галодным пайку.
  4. Мець у сябе, у сваёй уладзе, гаспадарцы; кіраваць кім-, чым-н.

    • Т. дзве каровы.
    • Т. уладу ў сваіх руках.
  5. Надаўшы чаму-н. якое-н. становішча, захоўваць яго некаторы час.

    • Т. рукі выцягнутымі ўперад.
  6. Служыць апорай чаму-н.; падтрымліваць.

    • Бэлькі трымаюць столь.
  7. Захоўваць дзе-н.

    • Т. грошы ў банку.
  8. Здаваць каму-н. за плату памяшканне.

    • Т. кватарантаў.
  9. Рухацца ў якім-н. напрамку (разм.).

    • Трымай управа.
  10. Мець кантакты з кім-, чым-н.

    • Т. сувязь з кім-н.
  11. Утрымлівацца, трымацца (пра мароз і пад.).

    • Мароз трымае ўжо другі тыдзень.
  12. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі азначае: ажыццяўляць, здзяйсняць, выконваць тое, аб чым гаворыць назоўнік.

    • Т. слова.
    • Т. экзамен.

трымцець, ; незак.

  1. Дрыжаць, калаціцца ад моцнага хвалявання, унутранага пачуцця.

    • Т. ад страху.
  2. Слаба свяціцца дрыжачым святлом.

    • На небе трымцелі зоркі.
  3. перан. Дрыжаць, заміраць.

    • Сэрца трымціць.

|| наз. трымценне, .

трынаццаць, ліч.

Лічба, лік і колькасць 13.

|| парадкавы ліч. трынаццаты, .

трынога, , ж. (разм.).

  1. Тое, што і трыножак.

  2. Пута, якім трыножаць каня — звязваюць пярэднія ногі з адной задняй.

трыножак, , м.

Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, зробленае з трох палак, жэрдак і пад.

трыножка, , ж.

Падстаўка ў выглядзе жалезнага абруча на трох ножках, на якой гатуюць ежу на адкрытым агні, а таксама козлы, да якіх падвешваецца кацёл над кастром.

трыножнік, , м.

  1. Тое, што і трыножак.

  2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.