трымаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Узяўшы ў рукі (у зубы, у рот і пад.), не даваць выпасці, вырвацца.

    • Т. кніжку ў руках.
    • Т. каня за павадок.
  2. пераноснае значэнне: Захоўваць за сабою; утрымліваць у сабе.

    • Атрад трымаў абарону.
    • Печ доўга трымае цяпло.
  3. Прымушаць знаходзіцца дзе-н. супраць волі, не выпускаць.

    • Т. у палоне.
    • Т. на галодным пайку.
  4. Мець у сябе, у сваёй уладзе, гаспадарцы; кіраваць кім-, чым-н.

    • Т. дзве каровы.
    • Т. уладу ў сваіх руках.
  5. Надаўшы чаму-н. якое-н. становішча, захоўваць яго некаторы час.

    • Т. рукі выцягнутымі ўперад.
  6. Служыць апорай чаму-н.; падтрымліваць.

    • Бэлькі трымаюць столь.
  7. Захоўваць дзе-н.

    • Т. грошы ў банку.
  8. Здаваць каму-н. за плату памяшканне.

    • Т. кватарантаў.
  9. Рухацца ў якім-н. напрамку (размоўнае).

    • Трымай управа.
  10. Мець кантакты з кім-, чым-н.

    • Т. сувязь з кім-н.
  11. Утрымлівацца, трымацца (пра мароз і пад.).

    • Мароз трымае ўжо другі тыдзень.
  12. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі азначае: ажыццяўляць, здзяйсняць, выконваць тое, аб чым гаворыць назоўнік.

    • Т. слова.
    • Т. экзамен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)