Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

злепак, ✂, м.

Копія, злепленая з чаго-н.

  • З. з медаля.

|| прым. злепачны, ✂.

злёгку, прысл.

Не моцна, крыху, ледзь-ледзь.

  • З. ўсміхнуцца.
  • З. абапірацца на кіёк.

злёт, ✂, м.

  1. гл. зляцецца.

  2. Сход членаў якой-н. масавай арганізацыі; з’езд.

    • З. піянераў.

злётанасць, ✂, ж.

Навык да сумесных палётаў.

  • З. экіпажаў эскадрыллі.

злётацца, ✂; зак. (разм.).

Стаміцца ад беганіны, клопатаў і пад.

злётаць, ✂; зак.

  1. Летучы, пабыць дзе-н.

    • З. на самалёце ў Полацк.
  2. Хутка схадзіць, збегаць куды-н. (разм.).

    • Ты ўжо і ў магазін злётала?

злізаць, ✂; зак.

Счысціць, падабраць языком.

  • З. масла з хлеба.

|| незак. злізваць, ✂.

|| аднакр. злізнуць, ✂.

злінялы, ✂.

Які страціў першапачатковы колер, яркасць фарбаў, выцвілы.

  • Злінялая хусцінка.

зліплы, ✂.

Які зліпся, склеіўся.

  • Зліплыя валасы.

зліпнуцца, ✂; зак.

  1. Злучыцца, прыліпшы адзін да аднаго.

    • Лісты паперы зліпліся.
    • Валасы зліпліся ад поту.
  2. перан. Пра вочы: закрыцца (пры моцным жаданні спаць).

|| незак. зліпацца, ✂.