Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзяляцтва, , н.

Вузкі практыцызм, пры якім выпускаецца з-пад увагі грамадскі бок справы.

|| прым. дзяляцкі, .

дзяннік, , м.

Агароджаная частка двара (між хлявом і хатай), дзе знаходзіцца жывёла ўдзень і ў добрае надвор’е.

дзянніца, , ж. (паэт.).

  1. Ранішняя зара, заранка.

    • На ўсходзе занялася д.
  2. Ранішняя зорка.

дзяншчык, , м. (уст.).

Салдат у царскай арміі, прыстаўлены да афіцэра для яго асабістых паслуг.

|| прым. дзяншчыцкі, .

дзярж...

Першая частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову дзяржаўны, напр. дзяржапарат, дзяржбанк, дзяржгандаль, дзяржкрэдыт, дзяржустанова.

дзяржава, , ж.

Асноўная палітычная арганізацыя грамадства на чале з урадам і яго органамі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца кіраванне, абарона эканамічнай і сацыяльнай структуры, ахоўваецца існуючы лад шляхам падпарадкавання класава-антаганістычных сіл; краіна з такой палітычнай арганізацыяй.

  • Граніцы дзяржавы.
  • Рабаўладальніцкая д.

|| прым. дзяржаўны, .

дзяржанне, , н.

Ручка якога-н. прадмета (лапаты, малатка, нажа і пад.).

  • Д. матыкі.
  • Д. нажа.

дзяржаўнасць, , ж.

Дзяржаўны лад, арганізацыя дзяржавы.

дзяржаўны, .

  1. гл. дзяржава.

  2. Здольны мысліць і дзейнічаць шырока і мудра, у маштабах усёй дзяржавы.

    • Д. розум.
    • Д. дзеяч.

дзяржстрах, , м.

Скарачэнне: дзяржаўнае страхаванне.

|| прым. дзяржстрахаўскі, .