Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гразі, ✂, н.

Азёрны або ліманны іл як лекавы сродак, а таксама месца, дзе ім лечацца.

  • Лячыцца гразямі.
  • Паехаць на г.

|| прым. гразевы, ✂.

  • Гразевая ванна.

гразіцца, ✂; незак.

Тое, што і гразіць.

гразіць, ✂; незак.

  1. каму і без дапаўнення.

    • Рабіць пагражальны жэст.
    • Г. пальцам.
  2. каму чым. Абяцаць зрабіць каму-н. непрыемнасць.

    • Г. турмой.

|| зак. прыгразіць, ✂.

гразішча, ✂, ж. (разм.).

Вялікая гразь.

  • Г. — не вылезці.

гразнуць, ✂; незак.

Апускацца ў што-н. гразкае, топкае.

  • Ногі гразлі ў цягучай твані балота.

|| зак. загразнуць, ✂.

гразы, ✂.

  1. Пакрыты граззю.

    • Гразкая дарога.
  2. Багністы, топкі.

    • Гразкае дно ў вадаёме.

|| наз. гразкасць, ✂.

гразь, ✂, ж.

  1. Размяклая ад вады глеба.

    • На агародзе г.
  2. Бруд, нечыстоты.

    • На падлозе г.
  3. перан. Пра амаральнасць, нячэснасць, што-н. ганебнае, нізкае.

◊

  • Абліць граззю каго (разм. неадабр.) — незаслужана абняславіць, зняважыць каго-н.

  • Змяшаць з граззю каго (разм. неадабр.) — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.

  • Не ўдарыць тварам у гразь (разм. адабр.) — паказаць сябе як найлепш.

  • Як гразі чаго (разм.) — вельмі многа.

  • Грыбоў сёлета як гразі.

|| прым. гразевы, ✂. Г. паток.

грак, ✂, м.

Пералётная птушка сямейства крумкачыных з чорным блішчастым апярэннем.

|| прым. грачыны, ✂.

  • Г. вывадак.

гракнуцца, ✂; зак. (разм.).

Упасці з модным грукатам.

  • Г. аб падлогу.

грам, ✂, м.

Адзінка вагі ў метрычнай сістэме мер, роўная адной тысячнай долі кілаграма.

|| прым. грамовы, ✂.