гразь,
-
Размяклая ад вады глеба.
- На агародзе г.
-
Бруд, нечыстоты.
- На падлозе г.
-
перан. Пра амаральнасць, нячэснасць, што-н. ганебнае, нізкае.
Абліць граззю каго (
разм. неадабр. ) — незаслужана абняславіць, зняважыць каго-н. Змяшаць з граззю каго (
разм. неадабр. ) — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.Не ўдарыць тварам у гразь (
разм. адабр. ) — паказаць сябе як найлепш.Як гразі чаго (
разм. ) — вельмі многа.
- Грыбоў сёлета як гразі.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)