Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гораўзыходнік, , м.

Тое, што і альпініст.

|| ж. гораўзыходніца, .

|| прым. гораўзыходніцкі, .

гораўтварэнне, , н.

Працэс утварэння гор.

горац, , м.

Жыхар гор, горнай краіны.

|| ж. гаранка, .

|| прым. горскі, .

  • Горскія народы.

горб, , м.

  1. Ненармальная пукатасць на спіне або на грудзях чалавека, а таксама нармальная пукатасць на спіне ў некаторых жывёл (напр. у вярблюда).

  2. чаго. Узвышэнне на якой-н. паверхні.

    • Гарбы ўзгоркаў.

  • Гнуць горб (разм.) — 1) многа і цяжка працаваць; 2) старацца дагадзіць каму-н.

  • Сваім гарбом (разм.) — цяжкай працай.

|| памянш. гарбок, .

горбіцца, ; незак.

Выгінаць спіну гарбом, сутуліцца.

  • Г. пры хадзьбе.

|| зак. згорбіцца, .

горбіць, ; незак.

Выгінаць гарбом, сутуліць.

  • Г. спіну.

|| зак. згорбіць, .

гордасць, , ж.

  1. Пачуццё ўласнай годнасці, самапавага.

    • Нацыянальная г.
  2. Пра таго, кім (чым) ганарацца.

    • Сын — мая г.

  3. Пачуццё задавальнення ад сваіх або чыіх-н. поспехаў.

    • Г. за сяброў.
  4. Ганарыстасць, напышлівасць.

    • Яго абвінавачвалі ў празмернай гордасці.

гордзіеў, .

Гордзіеў вузел гл. вузел.

горды, .

  1. Надзелены пачуццём уласнай годнасці, павагі да сябе.

    • Г. чалавек.
  2. Поўны пачуцця задавальнення сабой.

    • Г. позірк.
  3. Ганарысты, фанабэрысты.

    • Ласкавае цялятка дзвюх матак ссе, а гордае — ніводнай (прыказка).

горка1, , ж.

  1. гл. гара.

  2. Этажэрка пірамідальнай формы для каштоўнай пасуды.

    • Хрустальная горка.
  3. Сістэма пуцей з ухілам на чыгуначных станцыях, прызначаная для сартавання вагонаў (спец.).

  4. Адна з фігур вышэйшага пілатажу, калі пры ўзлёце, ледзь адарваўшыся ад зямлі, набіраць вышыню.

    • Рабіць горку.