Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

геній, ✂, м.

  1. Самая высокая ступень творчай здольнасці.

    • Музычны г. Чайкоўскага.
  2. Чалавек, надзелены такой здольнасцю.

    • Творчасць геніяў.
  3. У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, пазней — увогуле ўвасабленне дабра, зла і пад.

    • Добры г. (той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў).
    • Злы г. (той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўплыў).

геніяльны, ✂.

  1. Надзелены геніем (у 1 знач.).

    • Г. пісьменнік.
  2. Уласцівы генію.

    • Геніяльная сімфонія Шастаковіча.

|| наз. геніяльнасць, ✂.

генштаб, ✂, м.

Скарачэнне: генеральны штаб.

|| прым. генштабаўскі, ✂.

географ, ✂, м.

Спецыяліст у галіне геаграфіі.

геолаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне геалогіі.

геолагаразведка, ✂, ж.

Геалагічныя пошукі карысных выкапняў.

|| прым. геолагаразведачны, ✂.

геолагаразведчык, ✂, м.

Той, хто займаецца геолагаразведкай.

|| ж. геолагаразведчыца, ✂.

геометр, ✂, м.

Спецыяліст у галіне геаметрыі.

гепард, ✂, м.

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых.

|| прым. гепардавы, ✂.

гепатыт, ✂, м.

Хвароба печані запаленчага або дыстрафічнага характару.

|| прым. гепатытны, ✂.