Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

візіт, ✂, м.

Наведванне, пераважна афіцыйнае.

  • Зрабіць в.
  • Прыбыць з візітам.
  • В. урача.

|| прым. візітны, ✂.

Візітная картка (спецыяльна аддрукаваная картка з прозвішчам, званнем і пад. звесткамі пра асобу, якая зрабіла візіт).

візітка, ✂, ж.

  1. Спецыяльна аддрукаваная картка з прозвішчам і званнем каго-н. (разм.).

  2. Аднабортны кароткі сурдут з закругленымі поламі.

  3. Мужчынская ручная сумачка.

візіцёр, ✂, м. (уст.).

Той, хто прыходзіць з візітам.

|| прым. візіцёрскі, ✂.

візуальны, ✂, (спец.).

Які адносіцца да непасрэднага зрокавага ўспрымання або назірання з дапамогай аптычных прылад.

  • Візуальныя назіранні.

|| наз. візуальнасць, ✂.

віка, ✂, ж.

Аднагадовая кармавая расліна сямейства бабовых.

|| прым. вікавы, ✂.

вікарый, ✂, м.

У праваслаўнай царкве: памочнік епіскапа, епіскап без епархіі; у пратэстанцкай царкве: памочнік святара.

вікінг, ✂, м.

Старажытнаскандынаўскі марскі воін, удзельнік марскіх паходаў.

віконт, ✂, м.

Дваранскі тытул у старой Францыі, у Англіі, сярэдні паміж тытуламі барона і графа, а таксама асоба з такім тытулам.

|| ж. вікантэса, ✂.

віктарына, ✂, ж.

Гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў, звычайна аб’яднаных агульнай тэмай.

  • Літаратурная в.
  • Музычная в.

віла, ✂, ж.

Багаты дом з садам, паркам (звычайна загарадны).