Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ве́лічны, ✂.

  1. Поўны велічы (у 2 знач.), урачыстасці, грандыёзны.

    • Велічная мэта.
    • В. помнік.
  2. Важны, горды, поўны ўласнай гордасці.

    • Велічная поза.
    • В. позірк.

|| наз. велічнасць, ✂.

велічыня́, ✂, ж.

  1. Памер, аб’ём, працягласць чаго-н.

    • Стол сярэдняй велічыні.
    • Змераць велічыню чаго-н.
  2. Колькасць чаго-н. і сума; лік.

    • В. зарплаты.
    • В. асігнаванняў.
  3. Усё тое, што можна вымераць, злічыць (спец.).

    • Пастаянная в.
    • Бясконца малая в.
    • Роўныя велічыні.
  4. перан. Пра чалавека, выдатнага ў якой-н. галіне дзейнасці.

    • Ён сусветная в. ў навуцы.

велічэ́зны, ✂.

Надзвычай вялікі, велізарны.

  • В. завод.

|| наз. велічэзнасць, ✂.

вельбо́т, ✂, м.

Лёгкая быстраходная шлюпка з вострым носам і кармой, звычайна з невялікай мачтай.

|| прым. вельботны, ✂.

вельве́т, ✂, м.

Баваўняная рубчастая тканіна з густым кароткім ворсам.

|| прым. вельветавы, ✂.

ве́льмі, прысл.

Надта, у вялікай ступені.

  • В. цікавая кніга.
  • Было в. горача.
  • Не в. (што) (не зусім добры, так сабе; разм.).

◊

  • Вельмі добра — надзвычай добра.

велю́р, ✂, м.

Драп або фетр з мяккім густым кароткім ворсам, а таксама мяккая скура, вырабленая пад аксаміт.

|| прым. велюравы, ✂.

ве́на, ✂, ж.

Крывяносны сасуд, па якім кроў рухаецца да сэрца.

|| прым. вянозны, ✂.

венге́рка, ✂, ж.

  1. Танец венгерскага паходжання, а таксама музыка да яго.

  2. Гусарская куртка з нашытымі папярочнымі шнурамі.

ве́нгры, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Венгрыі.

|| ж. венгерка, ✂.

|| прым. венгерскі, ✂.