бяздо́нны,
Які не мае дна, вельмі глыбокі.
- Бяздоннае возера.
-
Бяздонная бочка (
разм. ) —- пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе;
- чалавек, які можа многа выпіць спіртнога, не п’янеючы (
неадабр. ).
||
бяздо́нны,
Які не мае дна, вельмі глыбокі.
Бяздонная бочка (
||
бяздро́тавы,
Які працуе без дротавых прыстасаванняў (для прыёму і перадачы гукаў, сігналаў).
бязду́м’е,
Адсутнасць думак, засяроджанасці.
бязду́мны,
Які не задумваецца; не здольны на роздум; легкадумны.
||
бязду́шны,
Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці, чэрствы.
Халодны, сухі.
||
бяззлу́чнікавы,
У граматыцы: звязаны ў сінтаксічнае цэлае без дапамогі злучнікаў.
бяззме́нны,
Пастаянны; які не мае замены.
||
бяззо́рны,
На якім не відаць зор.
бяззу́бы,
Які не мае зубоў.
||
бязла́дны,
Пазбаўлены парадку, хаатычны.
У якім няма пэўнай сістэмы, паслядоўнасці рытму; сумбурны.
Бесталковы, бяссэнсавы.
||