Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

беззако́нны, ✂.

Які супярэчыць закону, законнасці.

  • Беззаконныя дзеянні.

беззапаве́тны, ✂.

Які аддаецца поўнасцю чаму-н. самаадданы.

  • Беззапаветнае служэнне Радзіме.

|| наз. беззапаветнасць, ✂.

Воінская б.

беззмясто́ўны, ✂.

Бедны думкамі, нецікавы.

  • Б. артыкул.

|| наз. беззмястоўнасць, ✂.

беззяме́лле, ✂, н.

Адсутнасць або недахоп зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

беззяме́льны, ✂.

Які не мае зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.

безнадзе́йны, ✂.

Які не падае надзеі на што-н.

  • Б. хворы.
  • Безнадзейнае становішча.

|| наз. безнадзейнасць, ✂.

безназо́ўны, ✂.

Які не мае назвы.

  • Безназоўнае возера.

|| наз. безназоўнасць.

безразва́жнасць, ✂, ж.

  1. гл. безразважны.

  2. Схільнасць да неабдуманых учынкаў.

безразва́жны, ✂.

Такі, паводзіны якога не кантралююцца розумам, развагай.

  • Б. ўчынак.

|| наз. безразважнасць, ✂.

безразме́рны, ✂.

Які набывае патрэбны размер пры нацягванні, эластычны (звычайна пра шкарпэткі, панчохі).

  • Безразмерныя калготкі.