Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прапіты, ✂.

Характэрны для таго, хто п’е многа спіртных напіткаў.

  • П. голас.
  • П. твар.

прапіцца, ✂; зак. (разм.).

Патраціць усё на п’янства.

|| незак. прапівацца, ✂.

прапіць, ✂; зак.

  1. Патраціць на выпіўку, п’янства.

    • П. грошы.
  2. Пашкодзіць, страціць у выніку п’янства (разм.).

    • П. голас.
    • П. талент.

|| незак. прапіваць, ✂.

|| наз. прапіванне, ✂ і прапіццё, ✂.

праплаваць, ✂; зак.

Правесці які-н. час плаваючы, у плаванні.

  • П. гадзіну ў рэчцы.

праплакаць, ✂; зак.

Правесці які-н. час плачучы.

  • Цэлы дзень праплакала.

◊

  • Праплакаць вочы (разм.) — доўгі час аплакваючы каго-, што-н., бядуючы, упасці ў глыбокі смутак.

праплеснець, ✂; зак.

Заплеснець, пакрыцца цвіллю.

  • Хлеб у мяшку праплеснеў.

праплесціся, ✂; зак. (разм.).

Прайсці маруднай, вялай паходкай.

праплысці, ✂ і праплыць, ✂; зак.

  1. Плывучы, пераадолець якую-н. адлегласць або мінуць.

    • П. пяцьсот метраў.
    • П. востраў.
    • У паветры праплыў дырыжабль.
  2. перан. Прайсці важнай, плаўнай паходкай (разм. жарт.).

    • Жанчына праплыла па пакоі.
  3. перан. Прайсці, перанесціся, ідучы адно за другім.

    • Перад вачамі праплылі малюнкі дзяцінства.

|| незак. праплываць, ✂.

праплыў, ✂, м. (спец.).

Тое, што і заплыў.

  • П. на пяцьсот метраў.

прапорцыя, ✂, ж.

  1. У матэматыцы: роўнасць дзвюх адносін (у 2 знач.).

    • Арыфметычная п.
    • Геаметрычная п.
  2. Пэўныя суадносіны частак паміж сабой.

    • Правільныя прапорцыі ў частках пабудовы.