Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прамокнуць, ; зак.

  1. Прапусціўшы вільгаць, стаць мокрым, вільготным.

    • Кашуля прамокла ад поту.
    • П. пад дажджом.
    • Прамоклі ногі.
  2. Пра чалавека: трапіўшы пад дождж ці ў сырое, мокрае месца, апынуцца ў мокрым адзенні, абутку.

    • Ён увесь прамок.

|| незак. прамакаць, .

прамоўца, , м.

Той, хто выступае з прамовай, а таксама чалавек, які валодае дарам гаварыць прамовы.

  • Таленавіты п.

|| прым. прамоўніцкі, .

прамтавары, .

Прамысловыя тавары.

|| прым. прамтаварны, .

  • П. магазін.

прамудрасць, , ж.

  1. Глыбокая мудрасць (уст.).

  2. Што-н. цяжкае для разумення, засваення (разм. іран.).

    • Ніякай прамудрасці тут няма.

прамудры, (уст.).

Поўны прамудрасці (у 1 знач.).

  • П. стары.

прамучыцца, ; зак.

Правесці ў мучэннях які-н. час.

  • Ноч прамучыўся з зубамі.

прамучыць, ; зак.

Падвергнуць мучэнням на працягу якога-н. часу.

прамчацца, ; зак.

  1. Праехаць (у 1 знач.) вельмі хутка.

    • Прамчалася машына.
  2. перан. Хутка мінуць, прайсці (разм.).

    • Прамчаліся летнія месяцы.

прамчаць, ; зак.

Тое, што і прамчацца (у 1 знач.).

  • Прамчаў матацыкліст.

прамы, .

  1. Роўны выцягнуты ў якім-н. напрамку, без выгібаў.

    • Прамая дарога.
    • Правесці прамую (наз.).
    • Прамыя валасы (не кучаравыя).
    • Прамая кішка (апошняя частка кішэчнага канала ў выглядзе кароткай прамой трубкі).
    • Прамая лінія сваяцтва (радаслоўная ад бацькі да сына, ад сына да ўнука, не бакавая).
    • П. наследнік (наследнік па прамой лініі).
  2. Які непасрэдна ідзе куды-н., злучае што-н. без прамежкавых пунктаў.

    • Прамыя зносіны.
    • Гаварыць па прамому проваду.
  3. Які непасрэдна адносіцца да чаго-н., непасрэдна накіраваны на што-н. або які непасрэдна вынікае з чаго-н., без прамежкавых ступеней.

    • Прамыя выбары.
    • П. падатак.
    • Прамыя ўказанні.
    • У прамым сэнсе слова (літаральна, не пераносна).
  4. Яўны, адкрыты.

    • П. выклік.
  5. Шчыры, праўдзівы, прынцыповы.

    • П. чалавек.
    • П. адказ.
  6. Такі, пры якім павелічэнне (памяншэнне) аднаго выклікае павелічэнне (памяншэнне) другога.

    • Прамая прапарцыянальнасць.

  • Прамое дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў вінавальным склоне без прыназоўніка пры пераходным дзеяслове.

  • Прамы вугал — вугал у 90°.

|| наз. прамізна, і прамата, .

  • Прамізна тунэля.
  • Прамата выступлення.