прамы,
-
Роўны выцягнуты ў якім
-н. напрамку, без выгібаў.- Прамая дарога.
- Правесці прамую (
наз. ). - Прамыя валасы (не кучаравыя).
- Прамая кішка (апошняя частка кішэчнага канала ў выглядзе кароткай прамой трубкі).
- Прамая лінія сваяцтва (радаслоўная ад бацькі да сына, ад сына да ўнука, не бакавая).
- П. наследнік (наследнік па прамой лініі).
-
Які непасрэдна ідзе куды
-н. , злучае што-н. без прамежкавых пунктаў.- Прамыя зносіны.
- Гаварыць па прамому проваду.
-
Які непасрэдна адносіцца да чаго
-н. , непасрэдна накіраваны на што-н. або які непасрэдна вынікае з чаго-н. , без прамежкавых ступеней.- Прамыя выбары.
- П. падатак.
- Прамыя ўказанні.
- У прамым сэнсе слова (літаральна, не пераносна).
-
Яўны, адкрыты.
- П. выклік.
-
Шчыры, праўдзівы, прынцыповы.
- П. чалавек.
- П. адказ.
-
Такі, пры якім павелічэнне (памяншэнне) аднаго выклікае павелічэнне (памяншэнне) другога.
- Прамая прапарцыянальнасць.
Прамое дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў вінавальным склоне без прыназоўніка пры пераходным дзеяслове.
Прамы вугал — вугал у 90°.
||
- Прамізна тунэля.
- Прамата выступлення.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)