Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прамацаць, ; зак.

  1. Мацаючы, праверыць, выявіць.

    • П. пухліну.
  2. перан. Праглядаючы, вывучаючы, скласці сабе ўяўленне пра каго-, што-н. (разм.).

    • П. новага работніка.

|| незак. прамацваць, .

прамачыць, ; зак.

Даць прамокнуць чаму-н.; насыціць вільгаццю.

  • П. ногі.
  • Дождж добра прамачыў зямлю.

|| незак. прамочваць, .

прамашка, , ж. (разм.).

Тое, што і промах (у 2 знач.).

  • Зрабіць прамашку ў чым-н.

прамежак, , м.

Прастора або час, якія раздзяляюць што-н.

  • П. паміж дзвярамі і ложкам.
  • П. пяць гадоў.

прамежкавы, .

  1. Які ўтварае сабой прамежак.

    • Прамежкавая адлегласць.
  2. перан. Які займае сярэдняе становішча паміж чым-н.

    • Прамежкавая стадыя.

прамежнасць, , ж.

Частка цела паміж заднім праходам і палавымі органамі.

|| прым. прамежнасны, .

праменне, , н., зб.

Прамені.

  • Сонечнае п.

праменны, .

  1. Які свеціцца праменямі.

    • Праменная энергія.
    • П. позірк (перан.).
  2. Які ўзнікае ў выніку выпраменьвання якой-н. энергіі (спец.).

|| наз. праменнасць, .

прамень, , м.

  1. Вузкая паласа святла, што ідзе ад якой-н. крыніцы святла ці прадмета, які свеціцца.

    • П. сонца.
    • П. надзеі (перан.).
  2. Струмень у выглядзе пучка часціц якой-н. энергіі (спец.).

    • Рэнтгенаўскія прамені.
    • Цеплавы п.

|| прым. прамянёвы, .

  • Прамянёвая энергія.
  • Прамянёвая хвароба (хвароба, якая выклікаецца радыеактыўнымі рэчывамі).

прамер, , м.

  1. гл. прамераць.

  2. Памылка пры вымярэнні (спец.).

    • Дапусціць п.