Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

практыка, , ж.

  1. Дзейнасць людзей, у якой яны, уздзейнічаючы на матэрыяльны свет і грамадства, пераўтвараюць іх дзейнасць па прымяненню чаго-н. у жыцці, вопыт.

    • Не адрываць тэорыю ад практыкі.
    • Прымяняць веды на практыцы.
  2. Прыёмы, навыкі, звычайныя спосабы якой-н. работы.

    • П. складання слоўнікаў.
  3. Скарыстанне і замацаванне на справе ведаў, атрыманых тэарэтычным шляхам.

    • Педагагічная п. студэнтаў.
  4. Работа, заняткі па спецыяльнасці як аснова вопыту, умення.

    • П. выхавання дзяцей.
    • Без практыкі цяжка авалодаць чужой мовай.
  5. Пра работу ўрача (або юрыста) па сваёй спецыяльнасці (звычайна па-за ўстановай; уст.).

    • Урач з вялікай практыкай (з вялікай колькасцю пацыентаў).
    • Адвакат са шматгадовай практыкай.

практыкаванне, , н.

  1. гл. практыкавацца, -ць.

  2. Заданне, якое выконваецца тым, хто практыкуецца ў чым-н., занятак для набыцця, удасканальвання якіх-н. навыкаў.

    • Пісьмовыя практыкаванні.
    • Практыкаванні па музыцы.

практыкавацца, ; незак.

  1. Прымяняцца на практыцы.

    • Там практыкуецца гадоўля мерыносных авечак.
  2. Засвойваць прыёмы якой-н. справы, набываць практыку ў чым-н.

    • П. ў стральбе.
    • П. па авалоданню французскай мовай.

|| зак. напрактыкавацца, .

|| наз. практыкаванне, .

практыкаваць, ; незак.

  1. Прымяняць на практыцы (кніжн.).

    • П. новую форму работы.
  2. Праходзіць практыку (у 3 знач.).

    • Студэнты практыкуюць у клініцы.
  3. Пастаяннай работай прывіваць якія-н. навыкі, прывучаць рабіць што-н.

    • П. сваю памяць.
  4. Мець практыку (у 5 знач.; уст.).

    • У Полацку практыкуюць мінскія ўрачы.

практыкант, , м.

Асоба, якая праходзіць практыку (у 3 знач.), рыхтуючыся да дзейнасці ў якой-н. галіне.

|| ж. практыкантка, .

|| прым. практыканцкі, .

практыкум, , м.

У вышэйшых навучальных установах: курс практычных заняткаў па якому-н. вучэбнаму прадмету.

  • П. па фізіцы.

практыцызм, , м.

Дзелавы падыход. практычныя адносіны да чаго-н.

  • Гаспадарчы п.
  • Вузкі п. (які пагарджае тэорыяй або інтарэсамі агульнай справы).

практычны, .

  1. Які мае адносіны да практыкі (у 1 знач.).

    • Практычныя вывады.
  2. Які з’яўляецца прымяненнем ведаў на справе, на практыцы.

    • Практычнае навучанне.
  3. Патрэбны для практыкі, які прывівае канкрэтныя навыкі, уменне.

    • Практычная школа акцёрскага майстэрства.
  4. Які мае адносіны да жыццёвага вопыту, рэальных патрэбнасцей.

    • Нічога не разумець у практычным жыцці.
  5. Дзелавіты, які ўмее разбірацца ў практычных, жыццёвых справах.

    • П. чалавек.
  6. Выгадны, зручны ў справе, эканомны.

    • П. метад.
  7. у форме прысл. Па сутнасці, на справе.

    • Практычна здаровы.

|| наз. практычнасць, .

пракуда, , м.; , ж., (разм.).

Ахвотнік (ахвотніца) да свавольстваў, розных штук, гарэза.

пракудзіць, ; незак. (разм.).

Сваволіць, штукарыць, гарэзаваць.

|| зак. напракудзіць, .