Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пракачацца, ; зак.

  1. Разгладзіцца качалкай, качалкамі.

    • Бялізна добра пракачалася.
  2. Правесці які-н. час лежачы, качаючыся.

    • П. на канапе паўдня.

пракашляць, ; зак.

  1. Кашляючы, ачысціць горла ад чаго-н.

    • П. макроту.
  2. Падвергнуцца прыступам кашлю на працягу якога-н. часу.

    • Пракашляў усю ноч.

|| незак. пракашліваць, .

праквасіцца, ; зак.

Скіснуць (у 1 знач.).

|| незак. праквашвацца, .

праквасіць, ; зак.

Даць скіснуць (у 1 знач.), падвергнуць квашанню.

  • П. капусту.

|| незак. праквашваць, .

пракідаць, ; зак.

Правесці які-н. час, кідаючы што-н.

  • Паўдня пракідаў гной у талацэ.

пракінуць, ; зак. (разм.).

  1. Кінуць паміж чаго-н.

    • П. вяроўку паміж сукоў.
  2. Злічыць на лічыльніках.

    • П. на лічыльніках.
  3. Кідаючы, не трапіць у цэль.

    • П. шайбу.

|| незак. пракідваць, .

пракіпець, ; зак.

  1. Прабыць у стане кіпення які-н. час.

    • Вада пракіпела дваццаць мінут.
  2. Добра пакіпець, даходзячы да гатоўнасці.

    • Суп пракіпеў.

пракіпяціць, ; зак.

Даць добра пракіпець.

  • П. булён.

пракіслы, .

Сапсаваны ў выніку браджэння або ўласцівы чаму-н. сапсаванаму.

  • Пракіслае піва.

пракладка, , ж.

  1. гл. пракласці і пралажыць.

  2. мн. -дак. Прадмет, пракладзены паміж чым-н.

    • Кардонная п.

|| прым. пракладачны, .