Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праектант, ✂, м.

Той, хто складае праект (у 1 знач.), аўтар праекта (у 1 знач,).

праектар, ✂, м.

Праекцыйны апарат, які прымяняецца для атрымання павялічанага адбітка на экране.

праекціроўшчык, ✂, м.

Спецыяліст па праекціроўцы.

|| ж. праекціроўшчыца, ✂.

праекцыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці.

  2. Перадача на экран відарысаў.

|| прым. праектыўны, ✂ і праекцыйны, ✂.

  • Праектыўная геаметрыя (раздзел геаметрыі).
  • Праекцыйны ліхтар.

праенчыць, ✂; зак.

  1. Абазвацца енкам.

    • Хворы праенчыў.
  2. Сказаць з енкам.

    • Піць! — праенчыў ранены.
  3. Правесці які-н. час у енках.

    • Увесь вечар праенчыў.

праесці, ✂; зак.

  1. Грызучы, пракусваючы ці раз’ядаючы, зрабіць дзірку, адтуліну, разбурыць.

    • Мыш праела дзірку ў скрынцы.
    • Іржа праела вядро.
  2. Патраціць на ежу.

    • П. многа грошай.

|| незак. праядаць, ✂.

праехацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Зрабіць падарожжа на чым-н. на невялікую адлегласць або слізгаючыся, пракаціцца па чым-н.

    • П. па лёдзе.
  2. са словамі «па кім-н.», «па чыйму-н. адрасу» і пад.

    • З’едліва паджартаваць з каго-н. (жарт.).

|| незак. праязджацца, ✂.

праехаць, ✂; зак.

  1. Перамяшчаючыся на чым-н., мінуць, пераадолець якую-н. прастору.

    • П. плошчу.
    • П. міма станцыі.
    • П. пяць кіламетраў.
  2. Не спыніцца, не сысці там, дзе было трэба.

    • П. сваю станцыю.
  3. Правесці ў дарозе які-н. час.

    • П. восем гадзін.
  4. Тое, што і праехацца (у ! знач.),

    • Эх, добра п. па роўнай дарозе на веласіпедзе.

|| незак. праязджаць, ✂.

|| наз. праезд, ✂.

праецыраваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) праекцыю.

|| зак. спраецыраваць, ✂.

праём, ✂, м.

Адтуліна ў сцяне для акна, дзвярэй.

  • Дзвярны п.

|| прым. праёмны, ✂.