праехаць, ; зак.

  1. Перамяшчаючыся на чым-н., мінуць, пераадолець якую-н. прастору.

    • П. плошчу.
    • П. міма станцыі.
    • П. пяць кіламетраў.
  2. Не спыніцца, не сысці там, дзе было трэба.

    • П. сваю станцыю.
  3. Правесці ў дарозе які-н. час.

    • П. восем гадзін.
  4. Тое, што і праехацца (у ! знач.),

    • Эх, добра п. па роўнай дарозе на веласіпедзе.

|| незак. праязджаць, .

|| наз. праезд, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)