прагледзець, ✂ і праглядзець, ✂; зак.
-
Аглядаючы, гледзячы, азнаёміцца з чым-н.
- П. спектакль.
- П. новую экспазіцыю.
-
Бегла прачытаць.
-
Гледзячы, не заўважыць, прапусціць.
-
перан. Не звярнуць належнай увагі, выпусціць з поля зроку (разм.).
- За справамі прагледзелі (праглядзелі) сына.
-
што і без дап. Правесці які-н. час, разглядаючы што-н., назіраючы за чым-н.
◊
|| незак. праглядаць, ✂.
|| наз. прагляд, ✂.
- Калектыўны п. спектакля.
- Аддаць рукапіс на п. каму-н.
праглынуць, ✂; зак.
Глытаючы, прапусціць праз глотку ў стрававод.
- П. кавалак.
- З мёдам і цвік праглынеш (прыказка).
- П. пілюлю (перан. моўчкі перанесці абразу).
- П. язык (перан. замаўчаць, перастаць гаварыць; разм.).
- П. кнігу (перан. хутка прачытаць; разм.).
|| незак. праглынаць, ✂.
праглядальны, ✂.
Які служыць для прагляду чаго-н.
праглядацца, ✂ і праглядвацца, ✂, незак.
Аб прасторы: быць добра бачным, адкрытым для аглядання.
- З узгорка добра праглядаецца (праглядваецца) ўсё наваколле.
праглянуць, ✂; зак.
Выглянуць, паказацца.
- Праглянула сонца з-за хмар.
|| незак. праглядваць, ✂.
прагматыка, ✂, ж.
У семіётыцы, мовазнаўстве: напрамак, які вывучае адносіны паміж сродкамі мовы і тымі, хто гэтымі сродкамі
карыстаецца; самі такія адносіны.
|| прым. прагматычны, ✂.
прагназіст, ✂, м.
Спецыяліст па прагназіраванню чаго-н.
|| ж. прагназістка, ✂.