прагнаць, ; зак.

  1. Прымусіць пайсці адкуль-н., выдаліць (груба, прымусова, сілай).

    • П. з хаты.
    • П. са службы.
    • П. змрочныя думкі (перан.).
  2. Прымусіць рухацца, ісці.

    • П. палонных праз горад.
    • П. плыты па рацэ.
  3. Ажыццявіць прагон (у 3 знач.; спец.).

    • П. п’есу перад прэм’ерай.
  4. Хутка праехаць, прабегчы (разм.).

    • П. па шасэ пяць кіламетраў.
  5. Хуткім рухам або накірункам кірункам руху чаго-н. утварыць што-н.

    • П. пракос.
    • П. разору.
  6. перан. Задаволіўшы, спыніць, наталіць(разм.).

    • П. смагу.

|| незак. праганяць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)