Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

правезці, ✂; зак.

  1. Везучы, даставіць.

    • П. бліжэйшым шляхам.
  2. Везучы, мінаваць што-н.

    • П. каля Палаца мастацтваў.
  3. Перавезці з сабой у чым-н.

    • П. кнігі ў чамадане.
    • П. кантрабанду цераз граніцу.
  4. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.).

    • А ну, правязі мяне на машыне!

|| незак. правозіць, ✂.

|| наз. правоз, ✂.

|| прым. правазны, ✂.

  • Правазная здольнасць чыгункі.
  • Правазная плата за багаж.

правершчык, ✂, м.

Той, хто займаецца праверкай чаго-н.

|| ж. правершчыца, ✂.

праверыць, ✂; зак.

  1. Упэўніцца ў правільнасці чаго-н., абследаваць з мэтай нагляду, кантролю.

    • П. правільнасць рашэння задачы.
    • П. білеты пры ўваходзе.
  2. Падвергнуць выпрабаванню для высвятлення чаго-н.

    • П. веды навучэнцаў.
    • П. насенне на ўсходжасць.

|| незак. правяраць, ✂.

|| наз. праверка, ✂.

|| прым. праверачны, ✂.

правес, ✂, м. (спец.).

Правіслае месца ў чым-н.

правесіць, ✂; зак. (спец.).

Адвесам праверыць прамізну якой-н. паверхні, лініі і пад.

|| незак. правешваць, ✂.

правесці, ✂; зак.

  1. Прымусіць або памагчы прайсці куды-н., праз што-н.

    • П. атрад цераз балота.
    • П. праз агароды.
  2. Вызначыць, прачарціць.

    • П. граніцу.
  3. чым па чым. Зрабіць рух чым-н. прыціснутым да паверхні.

    • П. рукой па валасах.
  4. Пракладваючы, збудаваць.

    • П. канал.
    • П. тэлефон.
  5. Развітваючыся, прайсці разам з кім-н. да якога-н. месца.

    • П. сястру на вакзал.
  6. Адправіць куды-н.

    • П. сына ў армію.
    • Дзяжурны па станцыі правёў апошні поезд.
  7. Паглядзець услед таму, хто або што аддаляецца.

    • П. каго-н. вачамі.
  8. Дамагчыся ажыццяўлення чаго-н.

    • П. ідэю ў жыццё.
  9. Выканаць, ажыццявіць, зрабіць (якія-н. дзеянні, работу).

    • П. уборку ўраджаю.
    • П. рэпетыцыю.
  10. Тое, што і аформіць (у 2 знач.; спец.).

    • П. рахункі па касавай кнізе.
  11. Пражыць, прабыць які-н. час дзе-н. або якім-н. спосабам.

    • П. некалькі гадоў у ссылцы.
    • Весела п. свята.
  12. Ашукаць, перахітрыць (разм.).

    • Гэтага чалавека цяжка п.

|| незак. праводзіць, ✂.

|| наз. правядзенне, ✂, правод, ✂, праводка, ✂ і праводзіны, ✂.

  • Правод або праводка суднаў цераз канал.
  • Праводка лініі.
  • Праводка рахункаў.

праветрыцца, ✂; зак.

  1. Ачысціцца ад дрэннага паветра прытокам свежага; прасушыцца на ветры.

    • Пакой добра праветрыўся.
    • Зерне праветрылася.
  2. Асвяжыцца, пабыць на свежым паветры.

  3. перан. Развеяцца, набрацца новых уражанняў, заняцца чым-н. дзеля адпачынку, забавы (разм.).

    • Трэба паехаць у падарожжа, каб п.

|| незак. праветрывацца, ✂.

|| наз. праветрыванне, ✂.

праветрыць, ✂; зак.

  1. Асвяжыць прытокам свежага паветра.

    • П. хату.
  2. Пад уздзеяннем паветра ачысціць, засцерагчы ад псавання.

    • П. зімовае адзенне.

|| незак. праветрываць, ✂.

|| наз. праветрыванне, ✂.

правець, ✂; незак.

Рабіцца правейшым, больш кансерватыўным у палітычных адносінах.

|| зак. паправець, ✂.

правідла, ✂, н. (спец.).

  1. Лінейка для праверкі правільнасці каменнай кладкі, тынкоўкі.

  2. Прыстасаванне ў форме ступні чалавека, якая кладзецца ў боты, іншы абутак для захавання яго формы.