Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праварыць, ; зак.

  1. Доўгай варкай давесці да поўнай гатоўнасці.

    • П. мяса.
  2. Правесці які-н. час, варачы што-н.

|| незак. праварваць, .

праваскаваць, ; зак.

Нацерці воскам, правашчыць.

  • П. дратву.

|| незак. праваскоўваць, .

праваслаўе, , н.

Адзін З асноўных напрамкаў хрысціянства, веравызнанне, якое склалася ў Візантыі як усходнехрысціянская царква.

|| прым. праваслаўны, .

правасуддзе, , н.

  1. Дзейнасць судовых органаў.

    • Ажыццяўляць п.
  2. Справядлівае рашэнне справы, спрэчак.

    • Шукаць правасуддзя.

|| прым. правасудны, .

правата, , ж.

Правільнасць дзеянняў і думак.

  • Вера ў правату сваёй справы.

правафланговы, .

  1. Які знаходзіцца, размешчаны на правым флангу.

    • П. баец.
    • Раўняцца на правафланговых (наз.).
  2. перан. Чалавек, на якога патрэбна раўняцца ў працы, што служыць прыкладам для іншых.

правашчыць, ; зак.

Тое, што і праваскаваць.

|| незак. правошчваць, .

праведаць, ; зак.

  1. Тое, што і наведаць.

    • П. сястру.
  2. што, аб чым, пра што і з дадан. сказам. Атрымаць звесткі пра каш-, што-н.

    • П. аб яго здароўі або пра яго здароўе.

|| незак. праведваць, .

праведнік, , м.

  1. У веруючых: чалавек, які жыве праведным жыццём.

  2. Чалавек, які ў сваіх дзеяннях кіруецца прынцыпамі сумленнасці, справядлівасці (іран.).

  • Спаць сном праведніка (разм. жарт.) — спаць спакойна, ціха, мірна.

|| ж. праведніца, .

|| прым. праведніцкі, .

праведны, .

  1. У Веруючых: набожны, бязгрэшны, які не парушае рэлігійнай маралі.

    • Праведнае жыццё.
  2. Справядлівы, заснаваны на праўдзе (у 2 знач.; уст.).

    • П. суд.

|| наз. праведнасць, .